Лізавета Пятрэнка выйграла бронзу Паралімпіяды ў Токіо
18 гадоў таму
Скарбонка каманды Беларусі на Паралімпійскіх гульнях у Токіо папоўнілася яшчэ адным медалём.
19-гадовая Лізавета Пятрэнка стала бронзавым прызёрам у кіданні дзіды. У сваёй лепшай спробе, якая была для Пятрэнкі заключнай, яна паказала вынік 38 м 99 см – гэта новы рэкорд Еўропы. Лізавету Пятрэнку трэніруе вядомы ў мінулым беларускі паралімпіец Ігар Фартуна.
Раней тры залатыя медалі для Беларусі выйграў плывец Ігар Бокій. Зараз Беларусь з чатырма медалямі займае 14-е месца ў медальным заліку. А лідзіруе Кітай.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: noc.by
