Лос-Анджэлес і Парыж размеркавалі між сабой Алімпіяды 2024 і 2028 гадоў



Летняя Алімпіяда ў 2024 годзе пройдзе ў Парыжы. Сталіца Францыі засталася адзіным прэтэндэнтам на правядзенне Гульняў пасля таго, як Лос-Анджэлес прыняў прапанову Міжнароднага Алімпійскага камітэта (МАК) правесці ў сябе Алімпіяду ў 2028 годзе.

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта(МАК)Томас Бах, мэр Лос-Анджэлеса Эрык Гарсетті і мэр Парыжа Эн Ідальга
Афіцыйна рашэнне пра месца правядзення Гульняў у 2024 і 2028 гадах будзе прынята на сесіі МАК у Ліме ў верасні.
«Я ўпэўнены, што летнія Гульні ў Лос-Анджэлесе паслужаць прыкладам як алімпійскіх ідэалаў, так і амерыканскага духу, мы з нецярпеннем чакаем іх», — гаворыцца ў заяве прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, распаўсюджанай Белым домам.
Гэтыя гарады ў якасьці алімпійскіх сталіц былі названыя яшчэ 11 ліпеня, аднак не было зразумела, які горад прыме канкрэтныя Гульні. Раней свае кандыдатуры зьнялі Рым, Будапэшт і Гамбург, якія адмовіліся прымаць Гульні-2024.