Лёсаванне чэмпіянату Беларусі-2021 пройдзе 22 лютага



У панядзелак, 22 лютага, у Доме футбола пройдзе лёсаванне чэмпіянату Беларусі-2021 года. Турнір стартуе 12 сакавіка. Да міжнароднай паўзы на гульні зборных адбудуцца два туры, а яшчэ да пачатку чэмпіянату пройдзе гульня за Суперкубак Беларусі 2 сакавіка, а таксама першыя сустрэчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі (6-7 сакавіка), адзначае афіцыйны сайт БФФ.

„Шахцёр” забіў сем мячоў у браму клуба з трэцяга дывізіёна ААЭ

Салігорскі „Шахцёр”, які праводзіць збор у ААЭ, адыграў таварыскі матч з дубайскай „Сіці” (ААЭ, Д3). Сустрэча завяршылася з лікам 7:0, адзначае афіцыйны сайт „гарнякоў”. Пры гэтым ва ўсіх галоў былі розныя аўтары.

Абаронца Уладзіслаў Яцкевіч і нападнік Дзмітрый Іваноў з „Нёмана” будуць выступаць за „Смаргонь” на правах арэнды. На рахунку Іванова ў мінулым сезоне 9 матчаў у складзе жоўта-зялёных у вышэйшай лізе (кожны раз ён выходзіў на замену), Яцкевіч правёў 6 сустрэч (2 у „старце”), паведамляе football.by.

25-гадовы івуарыйскі абаронца Ян Эмануэль Афі стаў гульцом берасцейскага „Дынама”. Пра гэта паведамляюць клубныя сацсеткі .

У жніўні 2017 года футбаліст падпісаў кантракт з жодзінскім „Тарпеда”. Дэбютаваў у вышэйшай лізе ў хатнім матчы з «Нафтанам», згуляўшы 90 хвілін. Пазней зарэкамендаваў сябе ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пакінуў клуб у снежні 2019 года пасля 43 праведзеных матчаў.

„Баварыя” адыгралася з 1:3 і страціла ачкі ў матчы з „Армініяй”

„Баварыя” згуляла ўнічыю з „Армініяй” у хатнім матчы 21-га тура чэмпіянату Нямяччыны — 3:3. Пры гэтым мюнхенцы прайгравалі на 49-й хвіліне 1:3. Адзін з галоў «Баварыі» на рахунку Роберта Левандоўскага.

„Чэлсі” перамог „Ньюкасл” у хатнім матчы 24-га тура чэмпіянату Англіі — 2:0 дзякуючы галам Жыру і Вернэра. „Пэнсіянеры” здабылі чацвёртую перамогу запар. З моманту прызначэння галоўным трэнерам Томаса Тухеля лонданцы не прайграюць.

Экс-абаронца зборнай Францыі Вілі Саньёль узначаліў зборную Грузіі

Былы абаронца зборнай Францыі Вілі Саньёль прызначаны галоўным трэнерам зборнай Грузіі. Кантракт падпісаны па схеме 2 + 2, паведамляе прэс-служба УЕФА. Саньёль у якасці гульца выступаў за „Сэнт-Эцьен”, „Манака” і „Баварыю”, станавіўся чэмпіёнам Францыі і Нямеччыны, выйграваў Лігу чэмпіёнаў. За зборную Францыі ён двойчы выйграваў Кубак канфедэрацый і станавіўся срэбраным прызёрам ужо ЧС-2006.

У якасці трэнера Саньёль працаваў у зборнай Францыі да 21 года і „Бардо”, а таксама быў памочнікам Карла Анчалоці ў „Баварыі” ў 2017 годзе. Зборная Грузіі не змагла выйсці на чэмпіянат Еўропы-2020. У паўфінал плэй-оф кваліфікацыі яна перамагла каманду Беларусі 1:0, а ў фінале саступіла зборнай Паўночнай Македоніі 0:1.

Ягор Шаранговіч правёў першую трэніроўку пасля COVID-паўзы

Нью-Джэрсі з беларускім форвардам Ягорам Шаранговічам правёў першую камандную трэніроўку пасля двухтыднёвага каранціну з-за ўспышкі каронавіруса. «Дэвілз» вяртаюцца ў рэгулярны чэмпіянат у ноч з аўторка на сераду . Калектыў Лінда Рафа згуляе на выездзе з «Рэйнджэрс». Апошні матч Нью-Джэрсі правёў 31 студзеня, калі абыграў «Бафала» 5:3. Шаранговіч у гэтым сезоне правёў 9 матчаў і набраў 2 (1 + 1) ачкі пры паказчыку карыснасці +1.

У той жа час форвард „Караліны” з беларускімі каранямі Алекс Гальчэнюк прайшоў працэдуру драфта адмоваў. Ніводзін клуб не забраў правы на 27-гадовага амерыканца. Гальчэнюк перайшоў у „Караліну” у выніку абмену з „Атавы” 13 лютага. Форвард набраў 1 (1 + 0) ачко пры карыснасці „-6” у 8 матчах сезона. Яго дамова з заробкам больш за мільён даляраў у год сапраўдная да канца сезона.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя