Любамір Покавіч працягне працаваць з менскім „Дынама”
Адбылася сустрэча старшыні назіральнай рады менскага «Дынама» Ігара Шуневіча і Любаміра Покавіча, падчас якой было прынятае рашэнне, што ў наступным сезоне славацкі спецыяліст працягне працу галоўным трэнерам.
У бліжэйшы час старшыня Назіральнай рады Ігар Шуневіч правядзе нараду ў пашыраным складзе з кіраўніцтвам клуба і трэнерскім штабам, на якім будуць вызначаныя задачы на наступны сезон. Покавіч стаў галоўным трэнерам „Дынама” ў сярэдзіне сезона-2012/2013, а ў мінулым чэмпіянаце змог паказаць лепшы вынік каманды ў рэгулярных сезонах – 100 ачкоў. Доўгі час спецыяліст разважаў над прапановай менчукоў і ўсё ж такі прыняў рашэнне застацца ў камандзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by
[manual_related_posts]