Любоў Чаркашына перавыбрана на пасаду старшыні камісіі спартсменаў FIG



Беларуска Любоў Чаркашына перавыбрана на пасаду старшыні камісіі спартсменаў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG).

Бронзавы прызёр па мастацкай гімнастыцы ўпершыню ўзначаліла камісію ў лютым 2017 года, змяніўшы на гэтай пасадзе чэмпіёна свету па спартыўнай гімнастыцы фіна Яні Тансканена. Любоў Чаркашына перавыбрана тэрмінам на чатыры гады.

„Шчаслівая, што камісія ўкамплектавана поўнасцю. Спартсмены – гэта аблічча нашага віду спорту, яны павінны быць пачуты не толькі ў тэхнічных камітэтах, але і ў выканаўчым камітэце. Я ўдзячна за аказаны давер, бо аднаго года было недастаткова для таго, каб разабрацца з усімі праблемамі”, – адзначыла яна.

Намеснікам старшыні камісіі выбраны партугалец Нуна Мерына, які прадстаўляе скачкі на батуце, сакратаром камісіі – Дора Хегі з Венгрыі (спартыўная аэробіка).

belta.by