Люксембург-Беларусь – 1:1



У матчы групы C адборавага цыклу чэмпіянату Еўропы-2016 зборная Беларусі гасцявала ў Люксембурга. Пераможцу каманды выявіць ня здолелі – нічыя з лікам 1: 1. За некалькі хвілін да перапынку Ларс Жэрсан вывеў гаспадароў наперад, а зраўняць лік беларусы здолелі на 78-й хвіліне, калі адзначыўся Станіслаў Драгун. На сустрэчы на трыбунах былі беларускія заўзятары з бел-чырвона-белымі сцягамі і банерамі, прысвечанымі ўгодкам бітвы пад Воршай.

У нашай адборавай групе зборная Украіны ў Кіеве прымала зборную Славакіі. Сустрэча завяршылася паразай ўкраінскай нацыянальнай каманды з мінімальным лікам. Адзіны мяч на 17-й хвіліне гульні забіў Роберт Мак. У Валенсіі Іспанія разграміла Македонію з лікам 5:1. За “чырвоную фурыю” забівалі Серхіё Рамас, Пака Алькасэр, Серхіё Бускец, Давід Сільва і Педра Радрыгес.

Наступны тур пройдзе 9 кастрычніка, сустрэнуцца: Беларусь—Украіна, Македонія—Люксембург, Славаччына—Іспанія.

Зборная Англіі перамагла зборную Швайцарыі дзякуючы дублю Уэлбэка – 2:0. У іншай гульні гэтай групы зборная Эстоніі ў Таліне прымала зборную Славеніі і перамагла з мінімальным лікам – 1:0, Сан-Марына прайграла Літве – 0: 2. Швецыя і Аўстрыя згулялі ўнічыю 1:1, а Чарнагорыя перамагла Малдову – 2: 0.

Беларускае Радыё Рацыя