Мадрыд: Аляксандра Сасновіч выбыла ў 1/8-й фіналу
7 месяцаў таму
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выбыла ў 1/8-й фіналу прадстаўнічага турніру ў Мадрыдзе. На гэтай стадыі 33-я ракетка свету не здолела навязаць роўнай барацьбы першай ракетцы свету – японцы Наомі Осака.
Сустрэча завяршылася ў дзвюх партыях – 2:6, 3:6.
Бягучы тыдзень у цэлым няўдала склаўся для беларускіх тэнісістак – Сасновіч, Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка выбылі і ў парным разрадзе.
Беларускае Радыё Рацыя