Мадрыдскі „Рэал” выйграў Лігу чэмпіёнаў



Мадрыдскі „Рэал” 14-ы раз у гісторыі выйграў футбольны Кубак-Лігу чэмпіёнаў. У фінале, які адбыўся ў прыгарадзе Парыжу Сэн-Дэні, ён мінімальна перамог „Ліверпуль”- 1:0.

Брытанскі клуб меў значную перавагу цягам усёй сустрэчы, атакаваў, але шчасце было цэлы час на баку мадрыдцаў. А галоўным героем фінальнага матча стаў бельгійскі галкіпер „сметанковых” Цібо Куртуа, які выратаваў „Рэал” некалькі разоў ад здавалася б непазбежнага голу.

Перамогу мадрыдцам прынёс адзіны ўдар у створ брамы, які здзейсніў на 59-й хвіліне бразільскі легіянер Вінісіус Жуніёр. Адыграцца „Ліверпуль” так і не здолеў.

Каралеўскі клуб выйграў ажно 14 з 17 фіналаў галоўнага еўрапейскага кубку ў гісторыі. На гэты раз да трыумфу яго прывёў італійскі трэнер Карла Анчэлоці. Гэта ўжо 4-ы падобны трафей Анчэлоці як трэнера і ён стаў рэкардсменам Кубку-Лігі чэмпіёнаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]