Магілёўскі „Дняпро” пакідае вышэйшую лігу



Магілёўскі „Дняпро” пакідае вышэйшую лігу беларускага футболу. Гэта высветлілася пасля пераходных матчаў з берасцейскім „Рухам”.

Першы матч на сваім полі выйгралі берасцейцы – 2:1. Пры тым дняпроўцы не рэалізавалі пенальці. 8 снежня ў Магілёве гаспадары стадыёна мелі досыць вялікую гульнёвую перавагу, былі наперадзе 2:0, але ўрэшце прапусцілі і асноўны час скончыўся з лікам 2:1. У дадатковы час галоў гледачы не ўбачылі. А ў серыі пенальці больш удалымі апынуліся берасцейцы – 5:4 (пры тым каманды прабілі ажно па сем 11-мятровых).

Такім чынам берасцейскі „Рух” здабыў права выступаць у вышэйшай лізе.

Упершыню ў суверэннай гісторыі Берасце будзе прадстаўлена ў мацнейшым дывізіёне ажно дзвюмя камандамі.

Беларускае Радыё Рацыя

фота ФК „Дынама” (Брэст)