Магілёўскі ФК „Днепр” і менскі „Прамень” маюць намер аб’яднацца



Магілёўскі футбольны клуб „Днепр” і менскі „Прамень” 8 лютага заключылі пагадненне аб намеры аб’яднацца. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце магілёўскай каманды.

У паведамленні прэс-службы „Дняпра” гаворыцца, што Магілёўскім аблвыканкамам, Магілёўскім гарвыканкамам, ЗАТ „Футбольны клуб „Днепр”, ТАА „Футбольны клуб „Прамень” і інвестарам падпісана пагадненне аб намерах, прадметам якога з’яўляецца стварэнне аб’яднанай футбольнай каманды. Аб’яднаная каманда будзе прадстаўляць горад Магілёў у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Плануецца, што дамашнія гульні каманда будзе праводзіць на магілёўскім стадыёне „Спартак”. Цяпер дакладная назва, пад якой будзе выступаць клуб, не вызначана, разглядаецца некалькі варыянтаў.

У мінулым сезоне футбалісты „Дняпра” занялі апошняе, 16-е месца і страцілі прапіску ў вышэйшай лізе, „Прамень” у 2018 годзе дэбютаваў у элітным дывізіёне, заняўшы 13-ю падагульняючую пазіцыю.

belta.by