“Манастырскі забег” у Жыровічах



У Жыровічах адбылося вялікае спартыўнае свята “Манастырскі забег”, у якім прынялі ўдзел каля 4 тысяч чалавек.

Старт пачынаўся каля Свята-Успенскага сабора. Кожны з удзельнікаў “Манастырскага забегу” выбіраў сабе дыстанцыю. Адны беглі на 3 кіламеты, другія – на 11,5 кіламетраў, іншыя – на 26 кіламетраў. Самай папулярнай была дыстанцыя на 3 кіламетры.

У Жыровічы прыехалі не толькі аматары лёгкай атлетыкі са Слонімшчыны, але і з іншых гарадоў Беларусі. Кожны ўдзельнік на фінішы атрымаў памятны медаль.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]