Машэнскі змяніў Пракаповіча



На пасадзе кіраўніка асацыяцыі «Беларускі саюз вяслярных відаў спорту» былога шматгадовага кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча змяніў вядомы бізнесмен Аляксандр Машэнскі.

Змена кіраўніка адбылася на рэспубліканскай выбарчай канферэнцыі асацыяцыі 30 сакавіка ў Менску. 73-гадовы Пётр Пракаповіч інфармаваў дэлегатаў канферэнцыі аб сваім рашэнні пакінуць пасаду старшыні асацыяцыі і прапанаваў абраць на гэтую пасаду старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя веславання» Аляксандра Машэнскага, які займаў у асацыяцыі пасаду намесніка старшыні. Дэлегаты аднагалосна падтрымалі гэтую прапанову.