Матч кваліфікацыйнага раўнда Нідэрланды – Беларусь пройдзе ў Гаазе



Стала вядома месца правядзення матчу кваліфікацыйнага раунда Кубка федэрацыі паміж жаночымі зборнымі Нідэрландаў і Беларусі. Сустрэча адбудзецца ў Гаазе 7 і 8 лютага наступнага года. Пераможца тэніснага супрацьстаяння выйдзе ў фінальную стадыю турніру, якую прыме Будапешт. Напрамую ў фінальны турнір патрапілі фіналісты цяперашняга розыгрышу зборныя Аўстраліі і Францыі, гаспадыні з Венгрыі і каманда Чэхіі, якая атрымала „уайлд-кард” ад арганізатараў.

Наомі Осака знялася з выніковага турніру ВТА ў Шэньчжэні

Трэцяя ракетка свету японка Наомі Осака не зможа працягнуць выступ на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) з-за траўмы пляча. Яе заменіць дзясяты нумар сусветнага рэйтынгу галандка Кікі Бертенс. Такім чынам, у другім туры спаборніцтваў у Чырвонай групе першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці будзе сапернічаць з Бертенс, а не з Осакай.

Ілля Шкурын другі футбаліст за 10 гадоў, які забіў больш за 15 галоў у чэмпіянаце Беларусі

Нападнік „Энергетыка-БДУ” Ілля Шкурын стаў усяго толькі другім футбалістам за 10 гадоў, якому ўдалося пераадолець адзнаку ў 15 галоў у чэмпіянаце Беларусі. На такім часовым адрэзку падобнае атрымоўвалася толькі Міхаілу Гардзейчуку, які ў 2017 годзе вызначыўся выніковымі ўдарамі 18 разоў. Акрамя таго, Шкурын адзіны сярод футбалістаў цяперашняга чэмпіянату, якому ўдавалася двойчы забіваць не менш за тры галы за матч. Да таго ж футбаліст, які тройчы вызначыўся ў паядынку з менскім „Дынама”, стаў аўтарам 200-га хет-трыка ў гісторыі вышэйшай лігі.

Віктар Бекша застаецца галоўным трэнерам мужчынскай зборнай Беларусі па валейболе

Віктар Бекша застанецца галоўным трэнерам мужчынскай зборнай Беларусі па валейболе. На сходзе было прааналізавана выступленне мужчынскай зборнай на міжнародных турнірах пад кіраўніцтвам спецыяліста. У гэтым годзе зборная заняла другое месца ў розыгрышы залатой Еўралігі і трэцяе месца кваліфікацыі Лігі нацый, дамаглася першай у гісторыі перамогі ў фінальнай часткі чэмпіянату Еўропы-2019.

Два галы Юрыя Кендыша праклалі „Шэрыфу” дарогу ў паўфінал

У матчы ў адказ 1/4 фіналу Кубка Малдовы па футболе „Шэрыф” разграміў на чужым полі „Дынама-Аўта” 5:0. Беларускі паўабаронца Юры Кендыш правёў увесь матч і забіў першы і апошні гол сваёй каманды.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя