Матчы папярэдняга этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдуць у Гібралтары
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб’ёўка групавога раўнда розыгрышу футбольнай Лігі чэмпіёнаў-2018/2019.
У Гібралтары за пуцёўку ў 1-ы кваліфікацыйны раўнд галоўнага клубнага турніру паспаборнічаюць чатыры каманды. Паўфінальныя матчы адбудуцца 26 чэрвеня: „Санта-Калома” (Андора) – „Дрыта” (Косава), „Ла Фіярыта” (Сан-Марына) – „Лінкальн” (Гібралтар). Пераможцы паўфіналаў 29 чэрвеня разыграюць адзіны пропуск у кваліфікацыю ЛЧ. Астатнія тры каманды пяройдуць у 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы.
Беларусь у Лізе чэмпіёнаў 16-ы раз запар прадставіць барысаўскі БАТЭ, які пачне выступленне з 2-га круга кваліфікацыі. У Лізе Еўропы выступяць тры беларускія каманды – менскае „Дынама” і салігорскі „Шахцёр” стартуюць з 1-га кваліфікацыйнага раўнда, берасцейскае „Дынама” – з 2-га.
Жараб’ёўкі двух стартавых кваліфікацыйных раўндаў абодвух турніраў пройдуць 19 чэрвеня ў Ньёне.
