Меліта Станюта заваявала бронзу на этапе Кубка свету



Лідар беларускай зборнай па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта заняла трэцяе месца ў індывідуальным мнагаборстве на этапе Кубка свету, які праходзіць у Менску, у спарткомплексе Falcon club.

21 траўня Станюта ўпэўнена выступіла ва ўсіх чатырох відах праграмы (абруч, мяч, булавы, стужка) і атрымала 73,95 бала. Але ж яна не змагла абысці дзвюх расеек: Маргарыту Мамун, якая заняла першае месца і Аляксандру Салдатаву, якая стала другой.

На чацвёртым месцы — беларуска Кацярына Галкіна.

Зборная нашай краіны пры гэтым заваявала золата ў групавых практыкаваннях, на другім месцы расейкі, на трэцім — Ізраіль.

Паводле БелТА

[manual_related_posts]