„Менск” прабіўся ў 1/2 фіналу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе



Спартоўцы „Менска” сталі апошнімі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі 33-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У трэцім паядынку чвэрцьфінальнай серыі мінчане перамаглі ў Гомелі мясцовы БЧ з сухім лікам 3:0. У іх першай сустрэчы гамяльчане перамаглі на сваёй арэне 5:3, а потым мінская каманда ўзяла рэванш 5:1. У паўфінале сапернікам „Менска” будзе „Сталіца”, якая ў чвэрцьфінале не пакінула шанцаў на поспех светлагорскаму ЦКК – 8:0 (дома) і 8:1 (у гасцях).

„Нёман” перамог „Арсенал”. Ненад Адамовіч адзначыўся голам.

„Нёман” на хатняй арэне перамог дзяржынскі „Арсенал” у матчы 8-га тура чэмпіянату краіны – 2:0. Першы мяч у сустрэчы забіў сербскі атакуючы паўабаронца гаспадароў Ненад Адамавіч, які вярнуўся ў вышэйшую лігу. „Нёман” з 12 ачкамі ідзе дзевятым у табліцы, у „Арсенала” чатыры балы і 15-я пазіцыя.

Футбалісты „Слуцка” і магілёўскага „Дняпра” не выявілі пераможцу ў матчы чэмпіянату Беларусі. Слуцкая дружына двойчы вяла ў ліку, але не ўтрымала перамогу – нічыя 2:2. У першым паядынку мазырская „Славія” абыграла на выездзе „Іслач” 2:0. У самым пачатку другога тайма Георгій Бугулаў адкрыў лік, а неўзабаве Андрэй Кобец падвоіў перавагу „Славіі”. Да гэтай паразы „Іслач” перамагала ў трох гульнях запар.

Футбалісты „Мілана” ў хатнім матчы 37-га тура чэмпіянату Італіі перамаглі „Аталанту”. У складзе „расанеры” вызначыліся Рафаэль Леау і Тэа Эрнандэс. „Інтэр” перамог „Кальяры” 3:1. Лёс чэмпіёнства вырашыцца ў апошнім туры.  „Інтэр” ідзе на другім месцы ў табліцы з 81 ачком у 37 гульнях, адстаючы ад лідыруючага „Мілана” на два балы. Лёс чэмпіёнства вырашыцца ў апошнім туры: „Інтэр” згуляе з „Сампдорыяй”, а „Мілан” — з „Сасуола”. „Манчэстэр Сіці” ў гасцях згуляў унічыю з „Вест Хэмам” у матчы 37-га тура чэмпіянату Англіі — 2:2. „Ман Сіці” лідыруе ў АПЛ з 90 ачкамі пасля 37 гульняў, у „Ліверпуля” 86 ачкоў і другое месца пасля 36 сустрэч.

„Гродна-93” зраўняў лік у бронзавай серыі баскетбольнага чэмпіянату Беларусі

Баскетбалісты „Гродна-93” зраўнялі лік у бронзавай серыі чэмпіянату Беларусі з віцебскім „Рубонам” – 2:2. У Віцебску ў чацвёртым паядынку гродзенская каманда абгуляла „Рубон” з вынікам 86:72. Да гэтага ў дзвюх сустрэчах у Гародні каманды абмяняліся перамогамі: у першай гульні гаспадары выйгралі з лікам 89:75, а потым „Рубон” узяў рэванш – 81:74. Пазаўчора ў першым матчы на сваёй пляцоўцы віцябляне перамаглі 86:79. Пяты, вырашальны паядынак за трэцяе месца адбудзецца 21 траўня ў Гародні.

Чэмпіёнамі краіны 14-ы раз запар сталі „Цмокі-Менск”, якія тройчы перамаглі ў вырашальнай серыі за золата магілёўскі „Барысфен”.

Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру ў Страсбургу

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая мае 50-ы нумар сусветнага рэйтынгу, выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-250 у французскім Страсбургу з прызавым фондам 251,5 тысяча даляраў.

У вырашальным паядынку кваліфікацыі беларуска абыграла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Германіі Лену Пападакіс  – 6:2, 6:3. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 5 хвілін.

Швёнтэк упэўнена абыграла Жабер і стала чэмпіёнкай турніру ВТА-1000 у Рыме

Першая ракетка свету Іга Швёнтэк стала чэмпіёнкай грунтавога турніру катэгорыі ВТА-1000 у Рыме. Полька абыграла прадстаўніцу Туніса Онс Жабер у двух сэтах 6:2, 6:2. Перамога над Жабер стала для польскай тэнісісткі 28-й запар. У пяці матчах турніру ў Рыме Швёнтэк не прайграла ніводнага сэта.

Зборная Швейцарыі разграміла каманду Даніі, шведы справіліся з чэхамі

Зборная Швейцарыі разгромна перамагла каманду Даніі 6:0, шведы перайгралі чэхаў 5:3 у матчах групавога этапа чэмпіянату свету па хакею ў Фінляндыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]