Менскае „Дынама” – 9-я перамога запар!



Хакейнае менскае „Дынама” дамаглося сваёй 9-й запар (!) вікторыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай Хакейнай Лігі. На гэты раз „зубры” дасягнулі валявой перамогі на сваім лёдзе над чэхаўскім „Віцязем” з Расеі. У трэцім перыядзе дынамаўцы саступалі 3:4. Але пасля зацяжнога штурму Ілья Шынкевіч на 54-й хвіліне здолеў параўняць лік. А на 58-й Джанатан Чычу, які толькі адбыў двуххвілінны штраф, скарыстаўся пасам Пола Шчахуры і паспяхова рэалізаваў выхад сам на сам з галкіперам супернікаў – 5:4 на карысць „Дынама”.

Беларускае Радыё Рацыя