Менскае „Дынама” адчайна чапляецца за плэй-оф



У чарговым паядынку КХЛ менскае „Дынама” дамаглося валявой вікторыі над магнітагорскім „Металургам” – 2:1. Цягам сустрэчы „зубры” саступалі 0:1. Аднак у другім перыядзе Яўген Кавыршын параўняў лік. А ў заключнай траціне на 56-й хвіліне Яўген Лісавец закінуў пераможную шайбу.

Каштоўнасць гэтай вікторыі палягае яшчэ ў тым, што менскае „Дынама” ажно 7 гадоў не перамагала ў Магнітагорску.

Пасля 47 гульняў „Дынама” набрала 64 ачкі, займае 10-е месца, але пакуль істотна адстае ад зоны плэй-оф.

Турнірная частка сярэдзіны Заходняй канферэнцыі выглядае зараз так:

7 месца. „Дынама” (Масква) – 71 ачко (49 гульняў)

8 месца. „Спартак” (Масква) – 68 (46)

9 месца. „Северсталь” (Чарапавец) – 67 (46)

10 месца „Дынама” (Менск) – 64 (47).

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]