Менскае „Дынама” адраджаецца з „попелу”?



Менскае „Дынама” у чэмпіянаце КХЛ дамаглося другой запар выяздной вікторыі – на гэты раз над чарапавецкай „Северсталью” – 4:1.

Бліскуча правёў гэты паядынак форвард „зуброў” Андрэй Касціцын, які запісаў на свой баланс тры закінутыя шайбы. Гэта толькі другі хет-трык беларуса ў гісторыі КХЛ. Раней у сезоне 2010/11 падобным чынам вызначыўся Дзмітрый Мялешка ў матчы з магнітагорскім „Металургам”.

Яшчэ адну шайбу ў сустрэчы з „Северсталью” закінуў Тээму Пулкінен.

Менскае „Дынама” у чэмпіянаце КХЛ правяло 8 матчаў, тры з якіх выйграла. Пакуль „зубры” з 6 ачкамі займаюць 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі.   

Беларускае Радыё Рацыя