Менскае „Дынама” – антырэкод расце



Менскае «Дынама» прайграла чарапавецкай «Северсталі» ў гасцявым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі 1:2. Ужо на трэцяй хвіліне Павел Чарноў рэалізаваў большасць. Сітуацыя пагоршылася для зуброў матч-штрафам Роба Клінкхамера, які быў пакараны за колючы ўдар. Затым Аляксандр Паўловіч скарыстаўся памылкай абаронцаў «Северсталі» і зраўняў лік.  За шэсць хвілін да сірэны мінчане атрымалі шанец вырваць перамогу, але замест гола ў бальшыні прапусцілі контратаку, якую завяршыў дакладным кідком Данііл Воўчанка.

У канцы матчу трэнер Гордзі Дуайер зняў брамніка, але параўняць лік «зубры» не змаглі. Менскі клуб застаецца апошнім клубам КХЛ, які не выйграў ніводнага матчу ў сезоне. Наступным супернікам «Дынама» 6 верасня стане хакейны клуб «Сочы».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя