Менскае „Дынама” дамаглося трэцяй перамогі ў хатняй серыі



Хакеісты менскага „Дынама” абыгралі „Югру” з лікам 2:1 (0:0, 2:0, 0:1) і здабылі трэцюю перамогу запар у дамашняй серыі чэмпіянату КХЛ.

Для абедзвюх каманд сустрэча на лёдзе”Мінск-Арэны” стала другой у сезоне. У верасні ў Ханты-Мансійску „зубры” былі мацнейшымі 2:1. У праведзеным матчы ў складзе гаспадароў дэбютаваў Дзмітрый Дзярабін, але вынік процістаяння вызначылі лідары менчукоў.

Галоўны трэнер „Дынама” Гордзі Дуаер перад стартавым укідваннем не ўтойваў жадання атрымаць трэцюю запар перамогу на сваёй пляцоўцы. Пасля паспяховых матчаў з „Авангардам” (3:2 па булітах), „Сібір’ю” (5:1) зарабіць такія неабходныя ачкі ў паядынку з аўтсайдарам Усходняй канферэнцыі беларускай камандзе было неабходна ў барацьбе за месца ў зоне плэй-оф.

Дынамаўцы са старту стараліся актыўна дзейнічаць у атацы. Аднак адкрыць лік удалося толькі пасля адпачынку. На 26-й хвіліне ў „Югры” быў выдалены Данііл Ільін за падножку, у выніку кідком ад сіняй лініі абаронца „Дынама” Марк-Андрэ Граньяні вывеў сваю каманду наперад – 1:0. Мінчане прадаўжалі дамінаваць у матчы, і ў другім перыядзе змаглі вызначыцца яшчэ раз. Шарль Лінгле ў імклівай атацы аддаў дакладную перадачу на Аляксандра Паўловіча, які адправіў шайбу пад перакладзіну варот „Югры”. Гасцям намаганнямі Тобіяса Віклунда ўдалося адыграць адну шайбу ў трэцім перыядзе, але перавесці гульню ў авертайм яны не змаглі.

Хакеісты менскага „Дынама” набралі 50 ачкоў пасля 36 матчаў і займаюць 9-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Чарговы матч чэмпіянату КХЛ падапечныя Гордзі Дуаера правядуць 2 снежня ва Уфе супраць мясцовага „Салавата Юлаева”.

belta.by