Менскае „Дынама” дома саступіла „Северсталі”
У рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае „Дынама” на сваёй пляцоўцы саступіла „Северсталі” з лікам 1:3.
„У нас сёння не атрымлівалася тая гульня, якую прадстаўлялі. Цяжка было змагацца супраць такой шчыльнай абароны. Праўда, у трэцім вельмі стараліся, нават праводзілі шмат часу ў зоне гасцей. Але моманты ўсё роўна даваліся вельмі цяжка. Што ж, трэба ў наступных матчах гуляць лепш і забіць тое, што не атрымалася сёння. Можна выйграваць і з адным голам, але толькі калі не прапускаць два такіх неабавязковых”, – адзначыў галоўны трэнер менскага”Дынама”Любамір Покавіч пасля паразы.
Наперадзе ў беларускага клуба 6-матчавая выязная серыя.
