Менскае „Дынама” перамагло „Ёкерыт”
Хакеісты менскага „Дынама” перамаглі „Йокерыт” па булітах у матчы чэмпіянату КХЛ – 3:2, і захоўваюць шанцы на выхад у плэй-оф.
Параза ў матчы з фінскай камандай пазбаўляла дынамаўцаў нават прывідных перспектыў пазмагацца за працяг сезона ў Кубку Гагарына.
У актыве менчукоў стала 81 ачко і яны на 6 балаў адстаюць ад браціслаўскага „Слована„, які займае 8-е месца, якое дае права на выхад у плэй-оф. Свой чарговы паядынак хакеісты са сталіцы Славакіі правядуць 8 лютага ў сябе дома супраць рыжскага „Дынама”. Каб аформіць пропуск у плэй-оф „Словану” трэба не прайграць у асноўны час матчу.
