Менскае „Дынама” перамагло „Сібір”



Менскае „Дынама” у чарговай сустрэчы КХЛ з буйным лікам 5:1 перамагло навасібірскую „Сібір”, клуб які займае 9-е месца ва Усходняй канферэнцыі.

Шайбы ў „зуброў” пераважна на рахунку легіянераў. У паядынку з навасібірцамі галы ў актыве Марка-Андрэ Граньяні, Джасціна Фантэйна, Шарля Лінгле, Джэка Скіллі, яшчэ раз вызначыўся карэнны хакеіст Сяргей Дрозд. Тры шайбы менчукі закінулі, рэалізаваўшы колькасную бальшыню.

„Дынама” набрала пасля гэтага матчу 47 ачкоў, займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі і на 6 пунктаў пакуль адстае ад 8-й пазіцыі, якая дазволіць выступіць у плэй-оф.

Беларускае Радыё Рацыя