Менскае „Дынама” перамагло „Сочы”



Менскае „Дынама” у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ на выездзе перамагло расейскі клуб „Сочы” – 3:2. Цікава, што двойчы гаспадароў наперад выводзіў беларускі легіянер Андрэй Касціцын, але ў выніку вікторыю святкавалі „зубры”. У дынамаўцаў закінутымі шайбамі вызначыліся Аляксей Калюжны – двойчы і Джанатан Чычу.

Менскае „Дынама” набрала ўжо 79 ачкоў і па-ранейшаму займае 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Беларускае Радыё Рацыя