Менскае „Дынама” прайграла кіпрскаму АЕКу



Паражэннем з лікам 0:2 завяршыўся для менскага „Дынама” першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА супраць кіпрскага АЕКа. Сустрэча прайшла 27 ліпеня ў Ларнакі. Супернікі адзначыліся на 42-й і 70-й хвілінах (Тэце і Хэвел).

Статыстыка матчу (падлік УЕФА) па варотах ўдары – 07:11 на карысць АЕКа, з іх у створ варот – 2: 3, вуглавыя ўдары – 0: 3, штрафныя ўдары – 10:11, афсайды – 0:3.

Сустрэча ў адказ пройдзе 3 жніўня на менскім стадыёне „Трактар”. Пераможца пары выйдзе ў плэй-оф кваліфікацыі ЛЕ, хто прайграе, для таго еўракубкавы сезон завершыцца.

25 ліпеня ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ прайграў у Празе мясцовай „Славіі” – 0:1. Хатнюю сустрэчу беларускі клуб правядзе 2 жніўня. У выпадку перамогі ён выйдзе ў плэй-оф кваліфікацыі ЛЧ, у выпадку паразы – у плэй-оф кваліфікацыі ЛЕ.

belapan.by