Менскае „Дынама” прайграла „Куньлунь Рэд Стар” у чэмпіянаце КХЛ



Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі „Куньлунь Рэд Стар” у дамашнім матчы з лікам 1:3 (0:1, 1:2, 0:0).

Абедзве каманды ў ходзе сезона ўжо сустракаліся ў лістападзе 2017-га ў Кітаі, дзе поспех быў на баку дынамаўцаў, якія атрымалі перамогу з лікам 2:0. З таго часу ў складзе „Рэд Стар” адбылося нямала змяненняў, галоўнае з якіх – адстаўка галоўнага трэнера Майка Кінэна.

„Дынама-Мінск” – „Куньлунь Рэд Стар” (Пекін) – 1:3 (0:1, 1:2, 0:0).

Менск. „Мінск-Арэна”. 10170 гледачоў.

„Дынама-Мінск”: Энрат (Карнавухаў), Граньяні – Дзянісаў (к), Скіле – Хаўдэн – Фантэйн; Корабаў – Осіпаў, Буйніцкі – Кавыршын – Сцяпанаў; Лісавец – Хенкель, Лінгле – Шаранговіч – Кітараў; Паўловіч – Волкаў – Дрозд; Знахарэнка, Карабань.

„Куньлунь Рэд Стар”: Хельберг (Скрыннік); Ярвінен – Грабарэнка, Дэфацыа – Бруле – Бек; Кулда – Блэкер, Лесіа – Кейн – Іп; Перацягін – Хлыстоў, Панікароўскі (к) – Рысанен – Чыпчура; О’Донэл – Локхарт – Лебедзеў; Варабей.

Шайбы: 0:1 – Бруле (Блэкер, 3.52, у большасці). 1:1 – Фантэйн (Корабаў, Граньяні, 36.32). 1:2 – Кейн (Іп, Варабей, 37.56). 1:3 – Чыпчура (Бруле, 38.34).

Кідкі: 48 – 26.

Штраф: 12 – 12.

Пасля паражэння ў „Мінск-Арэне” ад хабараўскага „Амура” (0:2) менскія дынамаўцы паспрабавалі рэабілітавацца ў матчы з камандай, у якой выступаюць беларускія абаронцы Раман Грабарэнка і Павел Варабей. Форвард „зуброў” Джэк Скіле ўжо на першай хвіліне стартавага перыяду меў нядрэнны шанц адкрыць рахунак, але не змог перайграць варатара. Госці адкрылі лік, паспяхова разгуляўшы большасць пасля выдалення Яўгена Лісаўца. Далей беларуская каманда яшчэ не раз гуляла ў меншасці, „зубрам” давялося таксама вытрымаць адрэзак, калі даводзілася ўтрох абараняцца супраць пяцёркі сапернікаў.

Пасля адпачынку дынамаўцы пастараліся ўзмацніць націск на вароты саперніка, нанеслі шмат кідкоў. У выніку на 37-й хвіліне Джасцін Фантэйн зраўнаваў лік – 1:1. Аднак радасць балельшчыкаў гаспадароў пляцоўкі была нядоўгай. Беларуская каманда не вельмі ўдала згуляла ў ходзе другога перыяду, двойчы прапусціўшы за кароткі прамежак гульнявога часу. Менш чым за хвіліну хакеісты „Куньлунь Рэд Стар” двойчы паразілі вароты Юнаса Энрата – 3:1. У заключныя дваццаць хвілін сустрэчы галоў закінута не было.

Менскае „Дынама” з 64 баламі застаецца на дзясятым месцы Заходняй канферэнцыі і значна зменшыла свае шанцы на выхад у плэй-оф. Чарговы матч у чэмпіянаце КХЛ менчане правядуць 20 студзеня ў Рызе з мясцовымі аднаклубнікамі.

belta.by

[manual_related_posts]