Менскае „Дынама” разграміла маскоўскае



У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ менскае „Дынама” прымала аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі – маскоўскае „Дынама”. У прынцыповым паядынку беларускі клуб перамог – 5:1.

Гаспадары лёду першымі прапусцілі на 9-й хвіліне. Аднак ужо на 13-й канадзец Куінтан Хаўдэн, які не забіваў шэсць матчаў, параўняў лік. У другім перыядзе менчукі рэалізавалі колькасную большасць 5 на 3, шайбу запісаў на свой баланс Аляксандр Кулакоў. На 29-й хвіліне „зубры” ужо выйшлі наперад – дубль аформіў Хаўдэн. 

А ў заключнай трэці ўсё той жа Куінтан Хаўдэн давёў лік да буйнага, а ў канцоўцы Андрэй Сцяпанаў праштампаваў разгром маскоўскага „Дынама”, якое дагэтуль у чэмпіянаце не прайгравала на выездзе.

„Зубры” дамагліся шостай вікторыі ў першынстве, набралі 20 ачкоў, выйшлі на 9-10-ю пазіцыю і наблізіліся да зоны плэй-оф.

Беларускае Радыё Рацыя