Менскае „Дынама” разграміла „Смаргонь” у матчы чэмпіянату Беларусі



Футбалісты менскага „Дынама” разграмілі „Смаргонь” у паядынку 24-га тура чэмпіянату Беларусі. Ужо ў першым тайме гасцявой сустрэчы дынамаўцы тройчы засмуцілі брамніка супернікаў – галявы дубль аформіў Жан-Марэль По, а яшчэ адзін мяч забіў Іван Бахар. Пасля перапынку два мячы забіў Мікіта Дземчанка, а адзін раз вызначыўся Дзмітрый Латыхаў – 5:0 на карысць менчукоў. Лідар турніру салігорскі „Шахцёр” на сваім полі абыграў гарадзенскі „Нёман” 1:0 дзякуючы голу Эзе Вінцэнта Океухі, а ў Барысаве сталічны „Энергетык-БДУ” згуляў унічыю з „Віцебскам” 2:2.

«Арсенал» абыграў «Тотэнхэм» у паўночналонданскім дэрбі

На стадыёне «Эмірэйц» у Лондане «Арсенал» прымаў «Тотэнхэм Хоцпур». Гаспадары святкавал перамогу з лікам 3:1. «Напалі» святкаваў шостую перамогу запар у Серыі А, абыграўшы «Кальяры» у матчы 6-га тура італьянскай Серыі А 2:0 – польскі нападнік Пётр Зеліньскі адзначыўся галявой перадачай. Неапалітанцы, набраўшы 18 ачкоў, зноў падняліся на першае месца ў турнірнай табліцы. «Лацыё» абыграў «Рому» у рымскім дэрбі з лікам 3:2. «Лацыё» набраў 11 ачкоў і займае шостае месца ў табліцы Серыі А. «Рома» – на чацвёртым месцы. «Ювентус» абыграў «Сампдорыю» у хатнім матчы Серыі А 3:2. «Ювентус» набраў 8 ачкоў і займае 9-е месца ў турнірнай табліцы. «Барселона» разграміла «Левантэ» у чэмпіянаце Іспаніі дзякуючы галам Дэпая з пенальці, Лука дэ Ёнга і Ансу Фаці, які ўпершыню забіў гол праз 10 месяцаў пасля цяжкай траўмы і гуляў пры гэтым пад 10-м нумарам, які раней належыў Ліанэлю Месі.

Фігурыстка Вікторыя Сафонава заваявала для Беларусі алімпійскую ліцэнзію

Фігурыстка Вікторыя Сафонава заваявала для Беларусі алімпійскую ліцэнзію. На кваліфікацыйным турніры ў Германіі Nebelhorn Trophy – 2021 яна заняла трэцяе месца, набраўшы па суме дзвюх праграм 190,29 бала. Апярэдзіць прадстаўніцу Беларусі змаглі амерыканка Аліса Лью (207,40 бала) і Кацярына Куракова, якая выступае за зборную Польшчы (193,58).

Беларускае Радыё Рацыя