Менскае «Дынама» разгромна саступіла «Салават Юлаеву» ў КХЛ
У рамках КХЛ менскае «Дынама» дома з буйным саступіла «Салават Юлаеву» з лікам 1:5.
У складзе пераможцаў дублем вызначыўся Лінус Умарк, таксама закінулі Андрэас Энгквіст, Дзяніс Хлыстоў і Дзмітрый Макараў. У беларускай камандзе шайбай адзначыўся Мэт Элісан.
Пасля 26 праведзеных сустрэч у актыве менчукоў засталося 35 ачкоў (розніца шайбаў – 65-71) і 12-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Наступны матч падапечныя Андрэя Кавалёва правядуць у панядзелак, 2 лістапада, на лёдзе „Менск-Арэны” супраць рыжскага „Дынама”. Затым у чэмпіянаце КХЛ наступіць тыднёвы перапынак, падчас якога нацыянальныя зборныя правядуць міжнародныя матчы.
