Менскае „Дынама” церпіць крах у плэй-оф КХЛ



Менскае „Дынама” церпіць сапраўдны крах у плэй-оф КХЛ. У чарговым матчы серыі 1/8-й фіналу супраць яраслаўскага „Лакаматыву” менчукі разгромна прайгралі на сваім лёдзе – 1:5. Адзіную шайбу на клубны і свой рахунак запісаў Яўген Лісавец. Здарылася гэта толькі на 52-й хвіліне, каллі лік быў ужо безнадзейны – 0:4.

Такім чынам агульны лік серыі стаў 0-3. Падобна на тое, што цяпер менскаму „Дынама” можна ўратаваць толькі свой гонар. Для гэтага патрэбна як мінімум выйграць наступны матч.

Беларускае Радыё Рацыя