Менскае хакейнае „Дынама” нарэшце перамагло



Менскае хакейнае „Дынама” нарэшце перапыніла сваю антырэкордную серыю з шасці паразаў запар у рэгулярным першынстве КХЛ.

На выездзе „зубры” адолелі расейскую каманду „Сочы” – 4:2.

Пачатак сустрэчы не абяцаў дынамаўцам нічога добрага – ужо на 3-й хвіліне госці прапусцілі. Але ў другім перыядзе спярша Аляксандр Кітараў (32-я хвіліна), потым Джасцін Фантэйн (33-я) закінулі дзве шайбы ў экспрэс-стылі. Да канца перыяда сочынцы параўнялі лік. А ў трэцім поспеху дамагалася толькі беларуская каманда. На 47-й хвіліне Роб Клінкхамер вывеў бела-блакітных наперад, а на 51-й Фантэйн аформіў дубль і праштампаваў першую вікторыю „Дынама” у бягучым чэмпіянаце.

Пасля 7 ульняў менскае „Дынама” мае 5 ачкоў і займае пакуль апошняе – 13-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Беларускае Радыё Рацыя