Менскія дынамаўцы „грукнулі дзвярыма”



Сваю лепшую гульню ў групавым турніры футбольнай Лігі Еўропы паказала менскае „Дынама” у заключным паядынку. У сустрэчы з „Фіярэнцінай” на яе полі бела-блакітныя прадэманстравалі волю да перамогі і дамагліся першай вікторыі на гэтай стадыі – 2:1.  У першым тайме на 39-й хвіліне лік адкрыў Сяргей Канцавы, скарыстаўшыся пасам Ігара Стасевіча. Неўзабаве пасля антракту вызначыўся Неманья Нікаліч. І толькі ў самым канцы „фіялкі” скарацілі розніцу ў ліку. Пасля гульні іх галоўны трэнер Вінчэнца Мантэла прасіў прабачэння ў фларэнційскіх заўзятараў.

Менскае „Дынама” набрала ў сваім квартэце 4 ачкі і завяршыла свой першы выступ на групавой стадыі Лігі Еўропы. У гэтай жа групе „К” французскі „Генгам” адолеў у гасцях грэцкі ПАОК – 2:1 і разам з „Фіярэнцінай” выйшаў у плэй-оф.

Беларускае Радыё Рацыя