Менскія і берасцейскія дынамаўцы даведаліся пра магчымых супернікаў



Футбалісты менскага і берасцейскага „Дынама” даведаліся аб магчымых саперніках у Лізе Еўропы.

У штаб-кватэры УЕФА адбылася жараб’ёўка 3-га раўнда Лігі Еўропы. На гэтай стадыі турніру ўладальнік Кубка Беларусі берасцейскае „Дынама” можа сустрэцца з бельгійскім „Гентам”. Беларускія футбалісты ў другім раўндзе кваліфікацыі сустракаюцца з аўстрыйскім „Альтахам”. У першай гульні ў Аўстрыі была зафіксавана нічыя – 1:1. Матч у адказ у Берасці адбудзецца 20 ліпеня.

Менскае „Дынама” ў разе поспеху ў спаборы з македонскімі „Работнічкамі” (першы матч – 1:1) можа згуляць з пераможцам пары „Корк Сіці” (Ірляндыя) – АЕК (Кіпр).

Матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы адбудуцца 27 ліпеня і 3 жніўня.

belta.by