Менскія „Цмокі” не здолелі выйсці ў плэй-оф Еўракубка
Баскетбалісты „Цмокі-Менск” не здолелі прабіцца ў плэй-оф розыгрышу Еўракубка, абыграўшы на сваёй пляцоўцы кіпрскі АЕК.
У заключным паядынку групы V на паркеце „Менск-Арэны” падапечным Ігара Грышчука неабходна было перамагчы гасцей з Ларнакі з розніцай не менш за шэсць ачкоў. Але ў драматычнай канцоўцы госці здолелі дамагчыся патрэбнага для іх выніку, саступіўшы ўсяго 4 ачкі – 82:86 (19:22, 29:24, 13:18, 23:22). Самым выніковым у складзе гаспадароў стаў Джасцін Грэй, які набраў 21 ачко.
