Менскія „зубры” перамаглі маcкоўскае „Дынама”



У чарговым паядынку чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай Лігі менскае „Дынама” на чужым лёдзе адолела маскоўскае „Дынама”. Лік сустрэчы 3:0 на карысць „зуброў”.

У першым перыядзе на 9-й хвіліне лік адкрыў амерыканскі легіянер-абаронец Нік Бэйлен. Амаль да канца сустрэчы беларуская каманда ўтрымлівала сваю досыць хісткую перавагу. Аднак на 57-й хвіліне Андрэй Сцяпанаў падвоіў лічбу на табло, а на 59-й Аляксандр Мацярухін канчаткова дабіў маскоўцаў. Галкіпер дынамаўцаў Бен Скрывенс адгуляў першы ў сезоне матч „на нуль”.

Пасля 9 гульняў менскае „Дынама” набрала 16 ачкоў і займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Аднак „зубры” згулялі менш матчаў чым канкурэнты і маюць шанцы неўзабаве ўзняцца вышэй.

Беларускае Радыё Рацыя