Мікіта Клімовіч заваяваў бронзавы медаль ЧС сярод юніёраў



Беларус Мікіта Клімовіч заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету па спартыўнай барацьбе сярод юніёраў у фінскім Тамперы.

Атлет грэка-рымскага стылю Мікіта Клімовіч (вагавая катэгорыя – 84 кг) першую схватку ўпэўнена выйграў супраць спартсмена з Тайваня Вэй Су. Наступны паядынак беларус правёў супраць шведскага барца Аляксандра Стжэпанеціка, завяршыўшы яго на сваю карысць. Далей Мікіта Клімовіч атрымаў чыстую перамогу над барцом з Індыі Кумарам Сунілам, аднак у паўфінале ўступіў іранскаму атлету Арману Алізадэху Абдэвалі. У схватцы за бронзавую ўзнагароду беларус перамог фінскага барца Тоні Метсамаекі, гарантаваўшы сабе медаль спаборніцтваў. На першую прыступку п’едэстала падняўся расtйскі атлет Аляксандр Камароў, сярэбраная ўзнагарода дасталася Арману Алізадэху Абдэвалі з Ірана.

Чэмпіянат свету па спартыўнай барацьбе сярод юніёраў завяршыўся 6 жніўня. Спаборніцтвы праводзіліся па грэка-рымскай (класічнай), вольнай і жаночай барацьбе. Удзел у турніры прынялі больш за 250 атлетаў з 57 краін, Беларусь на чэмпіянаце свету прадстаўлялі 17 атлетаў.

belta.by