Мікіта Цмыг выйграў бронзу этапу КС па плаванні



Беларускі плывец Мікіта Цмыг на дыстанцыі 200 м на спіне заваяваў бронзавы медаль сёмага этапу Кубка свету па плаванні, які праходзіць з 7 па 9 лістапада ў Досе.

На вышэйшую прыступку п’едэстала ўзняўся аўстралійскі атлет Брэдлі Вудвард. Срэбра выйграў японец Кейта Сунама.

Беларусы даведаліся супернікаў у кваліфікацыі каманднага ЧЕ па настольным тэнісе

Зборныя Беларусі па настольным тэнісе даведаліся сапернікаў па адборавым турніры каманднага чэмпіянату Еўропы 2021 года. Жаночая зборная Беларусі ў 6-й кваліфікацыйнай групе згуляе з пераможцам II Еўрапейскіх гульняў камандай Германіі, а таксама са спартоўкамі Францыі. Мужчыны таксама патрапілі ў 6-ю групу, дзе іх супернікамі будуць зборныя Чэхіі і Партугаліі. Матчы кваліфікацыі пройдуць з кастрычніка па снежань 2020 года. У фінальную стадыю каманднага кантынентальнага першынства наўпрост патрапяць па дзве лепшыя зборныя з папярэдніх груп.

Кірыл Грышчанка абвінавачаны ва ўжыванні забароненых прэпаратаў і пазбаўлены тытула чэмпіёна Еўрапейскіх гульняў

НАК Грузіі атрымаў афіцыйны ліст ад генеральнага сакратара Еўрапейскага алімпійскага камітэта (EOC) Рафаэле Паньёці, у якім гаворыцца, што: „пераможца II Еўрапейскіх гульняў у спаборніцтвах змагароў-цяжкавагавікоў беларускі спартовец Кірыл Грышчанка абвінавачаны ва ўжыванні забароненых прэпаратаў і пазбаўлены тытула”. У сувязі з гэтым, залаты медаль і тытул чэмпіёна II Еўрапейскіх гульняў дасталіся грузінскаму змагару Якобу Каджаю, які саступіў Грышчанку ў фінальнай сутычцы спаборніцтваў.

У табліцы каэфіцыентаў УЕФА Партугалія павялічыла адрыў ад Расеі, Беларусь – 24-я

Партугалія павялічыла перавагу ў барацьбе з Расеяй за шостае месца ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА па выніках матчаў 4-га тура групавога этапу Лігі Еўропы. Шосты радок дае краіне магчымасць заявіць шэсць клубаў у еўракубках – па тры ў Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы. Беларусь, якая не мае прадстаўнікоў на групавых раўндах еўракубкаў, займае 24 месца.

Камісар MLS абвясціў, што Златан Ібрагімавіч пяройдзе ў „Мілан”

Камісар MLS Дон Гарбер абвясціў, што нападнік „Лос-Анджэлес Гэлаксі” Златан Ібрагімавіч працягне кар’еру ў „Мілане”. Кантракт шведа з амерыканскім клубам падыходзіць да канца. Ібрагімавіч выступаў за „Мілан” з 2010 па 2012 год. У складзе „Расанеры” ён правёў 85 матчаў і забіў 56 мячоў.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Белта