Мілік дапамог «Аяксу» перамагчы «Легію»



«Аякс» выйграў у варшаўскай «Легіі» ў першым матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Матч, які адбыўся ў Амстэрдаме, скончыўся з лікам 1:0. Цікава, што адзіны гол забіў нападнік «Аякса» гулец зборнай Польшчы Аркадыуш Мілік.

Адзначым вынікі іншых матчаў: «Севілья» абыграла на сваім полі «Барусію» з Мёнхенгладбаха. Аўтар адзінага гола – Вісэнтэ Ібора, які забіў на 70-й хвіліне. Кіеўскае «Дынама», гуляючы ўдзевяцёх, прайграла французскаму «Генгаму» 1:2.

Гол Балатэлі прынёс «Ліверпулю» перамогу над «Бэшыкташам» 1: 0. «Інтэр» згуляў унічыю з «Селтыкам» 3:3.

«Тотэнхэм» і «Фіярэнціна» згулялі ўнічыю 1: 1. Маскоўскае «Дынама» і «Андрэрлехт» у першым супрацьстаянні галоў не забілі 0:0.

«Вільярэал» перамог «Рэд Бул Зальцбург» 2:1, аўтарам пераможнага гола стаў расейскі паўабаронца Дзяніс Чэрышаў.

Гол Халка прынёс «Зеніту» перамогу над ПСВ у Эйндховэне 1:0.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  Getty Images©