„Мінчанка” выйшла ў фінал Кубку ЕКВ!
Валейбольны клуб „Мінчанка” выйшаў у фінал Кубку ЕКВ – другога па значнасці кубкавага турніру кантыненту.
У драматычным змаганні беларускія валейбалісткі на „залатой партыі” перамаглі нямецкі „Штутгарт”, сярэбранага прызёра бундэслігі.
На выездзе ў першым паядынку беларуская каманда ў значнай ступені сенсацыйна перамагла 3:2 моцнага суперніка. Рэч у тым, што ў складзе „Штутгарта” выступае вялікая колькасць легіянерак з розных нацыянальных дружын свету.
На сваёй пляцоўцы каманда Віктара Ганчарова амаль без шанцаў прайграла дзве першыя партыі – 19:25 і 20:25. Аднак далей беларускія дзяўчаты выявілі сапраўдную волю да перамогі. Два наступныя сеты яны выцягнулі „на жылах” – 25:23 і 25:23. А вось на тай-брэйку крыху больш удалымі былі госці – 12:15.
У выніку для выяўлення пераможцы спатрэбілася так званая „залатая партыя”. У ёй беларускі выявілі сябе проста бліскуча і перамаглі разгромна – 15:8 (!).
Гэта найвялікшае дасягненне беларускага валейбольнага клуба ў суверэнны час.
У фінале Кубку ЕКВ супернікам беларусак будзе турэцкі клуб „Эджзаджыбашы”, які ўпэўнена перамог двойчы нямецкі „Шверын” – 3:0, 3:0. Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]