Мінспорт рэкамендуе скараціць футбольную вышэйшую лігу



Міністэрства спорту і турызму лічыць мэтазгодным скараціць колькасць каманд, якія выступаюць у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі з 16 да 12. Такая рэкамендацыя ў адрас футбольнай федэрацыі змешчана ў адказе Мінспорту на зварот балельшчыкаў аб скарачэнні дзяржфінансавання футбольных каманд.

Мінспорт адзначае, што ў 2016 годзе дзяржаўную падтрымку атрымлівалі 25 клубаў вышэйшай і першай ліг нацыянальнага чэмпіянату. У параўнанні з мінулымі гадамі сума дзяржфінансавання значна скарацілася – у мінулым годзе яна склала ўсяго 6,5 працэнта, а ў 2010-м было 21,8 працэнта. Цяпер асноўнымі крыніцамі фінансавання клубаў з’яўляюцца падтрымка міжнародных спартыўных структур (36 працэнтаў) і ўласныя даходы (31,4 працэнта). Мінспорт таксама адзначае, што ў сувязі з нізкімі рэзультатамі футбольных зборных Беларусі на міжнароднай арэне, аб’ём іх фінансавання ў 2017 годзе зніжаны на 16,7 працэнта. Акрамя таго, з бягучага года зарплата футбалістам першай і другой ліг чэмпіянату краіны за кошт дзяржпадтрымкі не выплачваецца.

У сувязі са зніжэннем глядацкай цікавасці да беларускага футбола, у Мінспорце лічаць мэтазгодным з 2018 года фарміраваць вышэйшую лігу чэмпіянату краіны ў складзе не большым за 12 каманд, што зменшыць дзяржаўныя расходы. Адпаведныя рэкамендацыі накіраваны ў асацыяцыю „Беларуская федэрацыя футбола”.

У звароце, які быў накіраваны ў Мінспорту на мінулым тыдні, гаварылася аб неабходнасці спыніць дзяржаўнае фінансаванне прафесійнага беларускага футбола ў сувязі з нізкімі рэзультатамі.

belta.by