Мірны і Х’юі выйшлі ў паўфінал турніру ў Барселоне
Беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х’юі выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў іспанскай Барселоне. У чвэрцьфінальным матчы парнага разраду беларуска-тагальскі тандэм абыграў дуэт Рохан Бапана (Індыя) / Жан-Жульен Ражэ (Нідэрланды) – 7:6 (7:5), 6:4.
У паўфінале Мірны і Х’юі чакае сустрэча з амерыканскімі братамі-блізнятамі Бобам і Майкам Браянамі.
