Міскевіч будзе выступаць за „Газпрам-Югру”



Дыяганальны зборнай Беларусі па валейболе Радзівон Міскевіч будзе выступаць у камандзе расейскай суперлігі „Газпрам-Югра” з Сургута. Падпісанне Радзівона Міскевіча ў расейскай камандзе расцэньваюць як аптымальнае кадравае рашэнне для закрыцця пазіцыі асноўнага дыяганальнага. Паведамляецца, што дамова з адным з лідараў зборнай Беларусі разлічана на адзін год. Раней выхаванец гарадзенскай школы валейбола выступаў за менскі „Будаўнік”, італьянскую „Сору” і расейскі „Урал”. У складзе зборнай Беларусі валейбаліст станавіўся срэбраным прызёрам Залатой Еўралігі і бронзавым медалістам Кубка Прэтэндэнтаў, быў удзельнікам чэмпіянатаў Еўропы 2015 і 2019 гадоў.

Ганна Давыскіба перайшла ў італьянскую „Саугелу”

Валейбалістка зборнай Беларусі Ганна Давыскіба афіцыйна прадстаўлена ў якасці гульца італьянскага клуба серыі А1 „Cаугела” з Монца. Паведамленне пра гэта размешчана на сайце каманды, якая выступае ў элітным дывізіёне чэмпіянату Італіі. Перайсці ў італьянскую каманду можна было раней, але Ганна Давыскіба была вымушаная перапыніць кар’еру ў сувязі з нараджэннем дачкі. Раней склад мужчынскай каманды з Монца папоўніў муж спартоўкі Уладзіслаў Давыскіба.

Мацярухін вярнуўся ў „Магілёў”

„Магілёў” абвясціў аб пераходзе украінска-беларускага нападніка Аляксандра Мацярухіна. Мінулы сезон 38-гадовы хакеіст пачынаў у складзе „львоў” і набраў 4 (2 + 2) балы ў 8 матчах на старце чэмпіянату Беларусі ў экстралізе „А”. Затым Мацярухін працягнуў выступ у чэмпіянаце Украіны, дзе адзначыўся 36 (14 + 22) баламі ў 34 гульнях за „Данбас” і „Днепр”. Таксама Мацярухін ў складзе данецкага клуба згуляў на Кантынентальным кубку, дзе ў шасці сустрэчах адзначыўся 6 (4 + 2) набранымі баламі, – перадае група „Магілёва” Укантакце.

Аляксандр Бразевіч можа ўзначаліць „Слуцк”

Беларускі спецыяліст Аляксандр Бразевіч вядзе перамовы са „Слуцкам”.

Пра гэта паведамляе „Беларускі футбол”. Раней „Слуцк” узначальваў Віталь Паўлаў, а Аляксандр Бразевіч трэніраваў „Смалявічы”. Дарэчы гэты клуб пакінулі абаронцы Аляксей Бутарэвіч, Ілля Рашчэня і Іван Васілёнак, паўабаронца Аляксей Вакуліч і форвард Іван Верас. Кантракты скасаваны па пагадненні бакоў, паведамляе прэс-служба „Смалявічаў”.

Лісаковіч ў сферы інтарэсаў „Лакаматыва” і „Растова”

Беларускі нападнік салігорскага „Шахцёра” Віталь Лісаковіч можа працягнуць кар’еру ў чэмпіянаце Расеі. Цікавасць да 22-гадовага футбаліста праяўляюць „Растоў” і „Лакаматыў”, паведамляе Betting Insider. Паводле інфармацыі крыніцы, расейскія клубы ўжо кантактуюць з прадстаўнікамі гульца. „Шахцёр” гатовы растацца з футбалістам, калі клуб задаволіць сума трансферу, а атрыманыя за Лісаковіча сродкі плануе выдаткаваць на паўабаронцу „Энергетыка” -БДУ Джасурбека Яхшыбоева. Раней паведамлялася, што ў Лісаковічы зацікаўлены ЦСКА і „Урал”.

«Краковія» стала першым фіналістам Кубка Польшчы

«Краковія» прымала «Легію», якая ўжо ў бліжэйшым туры чэмпіянату можа аформіць тытул чэмпіёна краіны (дарэчы, у матчы таксама супраць «Краковіі»). Кракаўская дружына спакойна адбілавалася амаль увесь матч, а пад заслону гульні аформіла разгром дзякуючы дублю Матэуша Вдовяка 3:0 – гаспадары ўпэўнена прабіліся ў фінал, дзе будуць чакаць пераможцу пары «Лех» Познань – «Лехія» Гданьск.

„Чэлсі” перамог „Крыстал Пэлас”

У матчы 34-га тура чэмпіянату Англіі. «Крыстал Пэлас» саступіў на хатняй арэне лонданскаму «Чэлсі». На галы  Жыру і Пулішыча яшчэ ў першым тайма адказаў Заха, затым Абрахам зноў падвоіў перавагу «арыстакратаў», а  Бентэке ўсталяваў канчатковы лік сустрэчы 3:2. “Чэлсі” займае трэцюю пазіцыю ў турнірнай табліцы, але яго бліжэйшыя пераследнікі яшчэ маюць гульню ў запасе. «Арсенал» згуляў унічыю з «Лестэрам» 1:1. Гол гаспадароў на рахунку П’ер-Эмерыка Абамеянга. У гасцей дакладным ударам адказаў Джэймі Вардзі. «Арсенал» знаходзіцца на сёмым месцы ў турнірнай табліцы АПЛ, «Лестэр» размяшчаецца на чацвёртай радку .

„Сельта” і „Атлетыка” згулялі ўнічыю ў матчы 35-га тура чэмпіянату Іспаніі па футболе. Сустрэча ў Віга завяршылася з лікам 1:1. На гол Альвара Мараты гаспадары адказалі голам Франа Бельтрана. „Атлетыка” з 63 ачкамі ідзе на трэцім месцы ў турнірнай табліцы. „Сельта”, у актыве якой 36 ачкоў, размяшчаецца на 15-м радку. У матчы 31-га тура чэмпіянату Італіі „Лечэ” нечакана перамог „Лацыё” — 2:1. У першым тайме каманды абмяняліся галамі – адзначыліся Кайседа і Бабакар, а затым Лучоні прынес «Лечэ» 3 ачкі. «Лацыё» нягледзячы на паразу утрымлівае другую пазіцыю ў турнірнай табліцы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота belta.by