Міжнародны прабег “Сяброўства” стартуе 15 чэрвеня



У бліжэйшую суботу, 15 чэрвеня, стартуе міжнародны прабег „Сяброўства”. Гэта штогадовае трансгранічнае спартыўнае мерапрыемства праходзіць паміж беларускім Берасцем і польскім Цярэспалем і збірае некалькі дзясяткаў аматараў бегу. „Кожны год старт і фініш чаргуюцца. І гэтым разам пачнецца ўсё ў нашым горадзе”, – паведаміў прадстаўнік арганізатараў з польска боку, супрацоўнік Гарадскога асяродка культуры ў Цярэспалі Лукаш Пагажэльскі:

– Прабег арганізоўваем ужо 14 раз. Штогод бяруць у ім удзел аматары спорту з Польшчы, Беларусі і Украіны. Стараемся, каб лічба ўдзельнікаў была каля 50 чалавек з нашага боку і 50 – з беларускага, для таго, каб пры вяртанні маглі змясціцца ў адзін аўтобус. У тым годзе ў нас бегла каля 50 чалавек і адзін француз, які ўдзельнічаў па запрашэнні паляка. 

Агульная працягласць маршруту каля 12 кіламетраў. Фінішуюць удзельнікі наўпрост на хатнім стадыёне футбольнага клуба „Дынама Берасце”, пасля чаго пачнецца цырымонія ўзнагароджання. Партнёрам з Беларусі выступае Берасцейскі гарвыканкам.

Беларускае Радыё Рацыя.