Зборныя Беларусі не выйшлі ў 1/4 фіналу ЧЕ па настольным тэнісе



У французскім Нанце працягваецца камандны чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе. Мужчынская зборная Беларусі саступіла камандзе Англіі (1:3), жаночая прайграла зборнай Венгрыі (0:3). Такім чынам, абедзве беларускія каманды не змаглі прабіцца ў 1/4 фіналу.

Яшчэ тры беларускія спартоўцы прымуць удзел у лёгкаатлетычным матчы Еўропа – ЗША

Яшчэ тры беларускія спартоўцы ўвайшлі ў каманду Еўропы перад лёгкаатлетычных матчам Еўропа – ЗША, які пройдзе 9-10 верасня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне „Дынама”. Беларускі атлет Віталь Парахонька змяніў у складзе зборнай немца Грэгары Трабера ў бегу на 110 м з бар’ерамі. Кацярына Карнеенка выйдзе на старт дыстанцыі 3000 м. У бегу на 800 м выступіць Юлія Кароль, якая вярнулася ў спорт пасля нараджэння дзіцяці. Чакаецца, што ўдзел у матчы Еўропа – ЗША прымуць каля 350 атлетаў. З іх у камандзе Еўропы выступяць 14 беларусаў.

Вызначыліся ўсе паўфінальныя пары жаночага ЧЕ-2019 па валейболе

На чэмпіянаце Еўропы па валейболе вызначыліся паўфіналісты сярод жаночых каманд, якія працягнуць барацьбу за ўзнагароды. Дзейсныя чэмпіёнкі кантынента сербскія валейбалісткі ў чвэрцьфінале ўпэўнена перамаглі балгарак – 3:0. У паўфінале яны сустрэнуцца з камандай Італіі, якая абыграла расеек з лікам 3:1. Каманда Нідэрландаў выбыла з барацьбы за медалі, саступіўшы уладальнікам бронзы мінулага кантынентальнага першынства зборнай Турцыі – 0:3. Саперніцамі турчанак будуць польскія валейбалісткі, якія перамаглі немак – 3:2. Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца ў турэцкай Анкары 7 верасня, 8 верасня там жа пройдуць медальныя паядынкі.

Ілля Усаў адзначыўся асістэнцкім балам у дэбютнай гульні за „Прынс-Альберт”

Перадсезонны кантрольны матч правялі каманды WHL „Прынс-Альберт Райдерс” і „Мус Джо Уорыарз”. У ім прынялі ўдзел адразу два беларусы. Дэбютную гульню за „Райдерс” правёў форвард Ілля Усаў. У цэнтры чацвёртага звяна „Уорриорз” сыграў яшчэ адзін беларускі нападнік Данііл Сцяпанаў. Сустрэча завяршылася перамогай „Прынс-Альберта” з лікам 4:2. Дзве шайбы ў „Райдерс” закінула звяно Усава. Ілля адзначыўся адным асістэнцкім балам, завяршыўшы сустрэчу з паказчыкам карыснасці „+1”.

Ганна Грышкевіч, якая пакінула „Монцу” з-за цяжарнасці, выйшла замуж

Адна з самых таленавітых маладых валейбалістак Беларусі Ганна Грышкевіч, якая расталася з італьянскай „Монцай” па прычыне цяжарнасці, выйшла замуж. Грышкевіч і валейбаліст Уладзіслаў Давыскіба амаль адначасова апублікавалі ў „сторыз” Инстаграма відэа з кольцамі.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя