Мужчынская зборная Беларусі выступіць на EuroHockey Championship III Men 2021



Мужчынская нацыянальная зборная Беларусі па хакеі на траве згуляе на EuroHockey Championship III Men 2021.

Зборная выступіць у групе А разам з Турцыяй і Мальтай. У групе Б сустрэнуцца Чэхія, Літва, Партугалія і Славакія. Турнір будзе доўжыцца да 7 жніўня.

Алег Юрэня выйшаў у паўфінал у гонках байдарак-адзіночак на 1000 м

На Алімпійскіх гульнях у Токіо Алег Юрэня паспяхова прайшоў свой кваліфікацыйны заезд на 1000 м. Беларус фінішаваў першым. Таксама ў паўфінал з заезду з удзелам Юрэні трапіў серб Боян Сдзелар.

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка ўдала правялі свой кваліфікацыйны заезд на 500 м у байдарцы-двойцы. Беларускі фінішавалі другімі, адразу ўслед за венгеркамі, і выйшлі ў 1/2 фіналу спаборніцтваў. Паўфіналы заездаў у гонках адбудуцца 3 жніўня.

Юрый Шчарбацэвіч заняў 7-е месца ў фінале АГ-2020

Юрый Шчарбацэвіч завяршыў выступленне на Алімпійскіх гульнях у дысцыпліне стральба з вінтоўкі з трох палажэнняў на дыстанцыі 50 метраў. Беларус набраў 406,3 ачкі і заняў сёмае месца з васьмі. Перамог кітаец Чжан Чанхун, расеец Сяргей Каменскі стаў другім. Замкнуў тройку Міленка Себіч з Сербіі.

Беларус Аляксандр Зелянко не зможа працягнуць выступ на АГ-2020

Другая конная пара з Беларусі, Аляксандр Зелянко і конь Карла Грандэ, не зможа працягнуць выступ на Алімпійскіх Гульнях у Токіо. Конь спартоўца зняты па ветэрынарных сведчаннях. Раней ад удзелу ў турніры быў вымушаны адмовіцца гамяльчук Аляксандр Фаміноў. Такое рашэнне было прынята з-за сур’ёзнага захворвання яго каня Марціні.

Футбалісткі Канады сталі першымі фіналісткамі жаночага алімпійскага турніру

На алімпійскім турніры па футболе сярод жаночых каманд вызначаюцца ўдзельнікі медальных паядынкаў. У першым паўфінальным матчы чатырохразовыя алімпійскія чэмпіёнкі футбалісткі зборнай ЗША нечакана саступілі канадскай камандзе з лікам 0:1. У фінале канадкі сустрэнуцца з пераможцам матчу, у якім футбалісткі Швецыі згуляюць з аўстралійкамі. Заўтра пройдуць паўфінальныя сустрэчы на ​​мужчынскім турніры. Дзеючыя алімпійскія чэмпіёны футбалісты Бразіліі сустрэнуцца з камандай Мексікі, а зборная Іспаніі згуляе з японцамі.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pressball.by