На аліміядзе прайшоў жаночы біятлонны пасьют



На алімпійскіх гульнях пры моцным ветры прайшла жаночая біятлонная гонка пераследу. Сваё стартавае лідарства здолела па выніках 4-х рубяжоў утрымаць немка Лаура Дальмаер. За серабро да апошняга змагаліся прадстаўніца Славаччыны Анастасія Кузміна і францужанка Анаіс Бяскон. Пару дзесятых секунды выйграла Кузміна. У Бяскон – бронза.

Лепшай з беларусак стала Надзея Скардзіна, якая пры добрай стральбе здолела перамясціцца з 36-й на 14-ю пазіцыю. Ірына Крыўко захавала сваё 17-е месца. Надзея Пісарава палепшыла сваю пазіцыю – з 52-га месца на 44-е.

Тытулаваная Дар’я Домрачава пайшла на трасу 9-й, яшчэ да апошняй стральбы мела нейкія шанцы на бронзу, але не дала рады надвор’ю і ў выніку правалілася на апошняй стойцы – ажно 4 промахі і адпаведна 4 штрафныя кругі. У выніку ў ДД толькі 37-е месца.

У жанчын біятланістак пройдуць яшчэ дзве індывідуальныя гонкі і эстафета.

Беларускае Радыё Рацыя