На Алімпіядзе Аліна Пільчук заменіць Ірыну Кручынкіну



Па выніках этапа Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы трэнерскім штабам нацыянальнай каманды Беларусі прынята рашэнне аб замене ў складзе жаночай зборнай на XXIV зімовых Алімійскіх гульнях у Пекіне. Замест Ірыны Кручынкінай у Кітай адправіцца маладая спартоўка Аліна Пільчук, якая паказала больш стабільныя вынікі ў апошніх афіцыйных гонках. Такім чынам, Беларусь на Гульнях прадставяць Дзінара Алімбекава, якая займае другое месца ў агульным заліку Кубка свету, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук і Ганна Сола.

Джыгера стаў гульцом „Менска”

25-гадовы беларускі паўабаронца, які расстаўся з гарадзенскім „Нёманам”, Аляксандр Джыгера падпісаў кантракт з „Менскам”. Пра гэта паведамляе football.by. У мінулым сезоне на рахунку вінгера 26 матчаў у вышэйшай лізе за гарадзенцаў, у якіх ён запісаў на свой рахунак 6 (4+2) ачкоў па сістэме „гол+пас”.

Спартоўкі „Рытма” 23-і раз сталі чэмпіёнкамі Беларусі па індархакеі.

Спартоўкі гарадзенскага „Рытма” 23-і раз сталі чэмпіёнкамі Беларусі па індархакеі (хакей на траве ў залах). У рашаючай серыі за чэмпіёнскі тытул гарадзенскія хакеісткі двойчы перамаглі з буйным лікам – 6:1 і 5:0. Уладальнікамі бронзавых узнагарод сталі спартоўкі першай каманды „Менска”. Найлепшым гульцом турніру прызнана Вольга Ганчарэнка з „Рытма”. Найлепшым галкіперам стала Алена Баўтко („Менск-2”), сярод бамбардзіраў не было роўных нападніцы „Вікторыі” Юліі Міхейчык, якая 32 разы закідвала мяч у брамку саперніц.

Зборная Польшчы падала пратэст на вынік матча супраць каманды Расеі

Федэрацыя гандбола Польшчы падала пратэст на вынік матча чэмпіянату Еўропы па гандболе супраць зборнай Расеі. Напярэдадні сустрэча каманд завяршылася ўнічыю (29:29). Расейскі гулец Сяргей Марк Касаротаў зраўняў лік на апошняй секундзе матчу, аднак польскі бок лічыць, што ён дапусціў прабежку перад кідком: чатыры крокі замест трох, паведамляе выданне Sportowe Fakty. „Пацвярджаю, што мы адправілі ліст у EHF. Не ведаю, ці паўплывае гэта, але мы чакаем адказу. Хацелі паказаць, што мы не згодныя з рашэннем арбітраў„, – заявіў трэнер польскай каманды Патрык Ромбель.

Алізе Карнэ ўпершыню ў кар’еры выйшла чвэрцьфінал турніру „Вялікага шлема”

Францужанка Алізе Карнэ атрымала перамогу над румынкай Сімонай Халеп у трох сетах і выйшла ў чвэрцьфінал „Australian Open”. Сустрэча завяршылася з лікам 6:4, 3:6, 6:4. 32-гадовая Карнэ ўпершыню ў кар’еры выйшла ў чвэрцьфінал „Вялікага шлема”. Наступнай саперніцай французскай тэнісісткі стане Дэніэл Колінз з ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]