На чэмпіянаце свету па хакеі вызначыліся паўфіналісты
У першым паўфінале чэмпіянату свету па хакеі згуляюць зборныя Канады ды ЗША, а ў дргуім — Расеі ды Фінляндыі.
У чвэрцьфіналах фіны ўпэўнена перамаглі Данію з лікам 5:1, а зборная Чэхіі нечакана саступіла ЗША ў серыі булітаў — 1:2. Зборная Расеі разабралася з немцамі – 4:1. А канадцы разграмілі шведаў з лікм 6:0.
Афіцыйны youtube-канал чэмпіянату апублікаваў відэа лепшых галоў і сэйваў чвэрцьфінальных паядынкаў.
Паўфінальныя гульні сусветнага першынства пройдуць у Маскве 21 траўня.
