На ЧС па лёгкай атлетыцы беларусы пакуль без медалёў



У горадзе Доха працягваецца чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. Беларускія прадстаўнікі па-ранейшаму застаюцца без медалёў. Учора разыгралі ўзнагароды мужчыны – кідальнікі молату. Беларускі прадстаўнік Глеб Дудараў заняў 8-е месца. У лепшай сваёй спробе ён кінуў снарад на 76 метраў.

Залаты медаль у гэтай дысцыпліне заваяваў прадстаўнік Польшчы Павал Файдэк, які выйграў ажно 4-ы (!) чэмпіянат запар. Сярэбраную ўзнагароду здабыў француз Кентэн Біго, бронза ў венгра Бенцэ Халаша. Беларускае Радыё Рацыя